Галоўная » Белый рояль в небесах

Белый рояль в небесах

Кніга «Белый рояль в небесах» – гэта зборнік самых знакавых тэкстаў тэатральнага крытыка і стыль-рэдактара Ліліі Іосіфаўны Брандабоўскай (1928–2021), якія раней, пачынаючы з 1960-х гадоў, публікаваліся ў газетах «Советская Белоруссия», «Звязда», «Знамя юности», «Чырвоная змена» і інш., а таксама ў часопісах «Нёман», «Театральная жизнь».

У выданне ўвайшлі рэцэнзіі Л. І. Брандабоўскай, якія яна ў свой час пісала на пастаноўкі беларускіх і замежных тэатраў. Акрамя рэцэнзій, увагу цікаўных чытачоў прыцягнуць інтэрв’ю, творчыя партрэты вядомых дзеячаў беларускай культуры (напрыклад, тэатральнага рэжысёра Барыса Луцэнкі, легендарнага дыктара Беларускага радыё Ільі Кургана, народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага), нарысы, успаміны Л. І. Брандабоўскай пра даваенны Мінск, яе ўражанні пра паездку ў Амерыку і інш.

Укладальнік кнігі – Таццяна Дзмітрыеўна Арлова, калега і блізкі сябар Л. І. Брандабоўскай. У прадмове яна справядліва адзначае,што «... тэатр, як вядома, пакідае пасля сябе слабую памяць. Як мастацтва жывое, якое існуе тут і цяпер, ён з гадамі губляе падрабязнасці, дэталі. Папросту забываецца. Таму вельмі важна захаваць для нашчадкаў факты існавання жывога спектакля і асаблівасці творчасці тэатральных артыстаў. У гэтым сэнсе падрабязныя рэцэнзіі і агляды неацэнныя. Яны дапамагаюць убачыць ход гісторыі тэатра, а таксама цвяроза ацаніць творчасць акцёраў».

Кніга будзе цікавая не толькі спецыялістам у галіне беларускай культуры і тэатра, студэнтам профільных ВНУ, але і ўсім, хто любіць тэатр і захапляецца гісторыяй нашай культуры.

 

Брандобовская, Л. И. Белый рояль в небесах : [сборник текстов театрального критика] / Л. И. Брандобовская [составитель Т. Д. Орлова]. – Минск : РИФТУР ПРИНТ, 2022. – 327 с. : ил. – 200 экз.– ISBN 978-985-7233-72-4.

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)