Галоўная » Казкі дзядулі Дняпра

Казкі дзядулі Дняпра

У кнізе беларускага пісьменніка Генадзя Аўласенкі казкі дзецям расказвае сам дзядуля Дняпро, а таксама яго галоўныя прытокі: Сож, Бярэзіна, Свіслач, Прыпяць. Некалькі казак дзядулю Дняпру прынёс у сваім маленькім кошыку Вожык. Ён іх дзеля гэтага спецыяльна ў лесе збіраў…

Але не толькі казкі падрыхтаваны для юных чытачоў. Кожная з іх мае дадатковы раздзел – то «Крыху гісторыі», то «Крыху геаграфіі», то проста «Даведку». Напрыклад, у пачатку кнігі аўтар нагадвае пра тое, што ведалі людзі пра Днепр у старажытнасці… Таксама юныя чытачы могуць даведацца пра тое, што ў сярэднявеччы ў беларускіх рэках было вельмі шмат асятровых рыб, ці разабрацца, што сабой уяўляў шлях «з варагаў у грэкі» і хто ім карыстаўся.

Аўтарскія пазнавальна-займальныя апавяданні цудоўна дапаўняюць ілюстрацыі мастачкі Святланы Стахоўскай.

Кніга разлічана на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту, але і дарослым таксама карысна пачытаць добрыя гісторыі і на нейкі час вярнуцца ў дзяцінства.

 

Аўласенка, Г. П. Казкі дзядулі Дняпра / Г. П. Аўласенка — Мінск : Звязда, 2022. – 109 с. — 1100 экз. — ISBN 978-985-575-333-0.

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)