Галоўная » Навіны » Вынікі паступлення абавязковых экзэмпляраў

Вынікі паступлення абавязковых экзэмпляраў

Падведзены вынікі паступлення абавязковых экзэмпляраў друкаваных выданняў у Нацыянальную кніжную палату Беларусі ў 1 квартале 2016 г.

У 1 квартале ў Кніжную палату паступіла 14 253 выданні, у тым ліку:

2 018 кніг і брашур,

6 711 нумароў газет,

1 535 выпускаў часопісаў, бюлетэняў і зборнікаў,

112 аўтарэфератаў дысертацый,

3 877 ліставых, нотных, картаграфічных, выяўленчых, мелкадрукаваных і іншых выданняў.

 

Зарэгістравана 10 новых газет і 16 новых часопісаў.