Галоўная » Навіны » Абавязковыя экзэмпляры: вынікі 1 квартала 2017 года

Абавязковыя экзэмпляры: вынікі 1 квартала 2017 года

Падведзены вынікі паступлення і рэгістрацыі абавязковых экзэмпляраў друкаваных выданняў у Нацыянальную кніжную палату Беларусі ў першым квартале 2017 г.

Усяго на працягу першага квартала зарэгістравана 14 324 выданні, у тым ліку:

1 965 кніг і брашур,

16 выяўленчых выданняў,

95 нотных выданняў,

2 картаграфічныя выданні;

6 674 нумары газет,

1 515 выпускаў часопісаў і бюлетэняў,

121 аўтарэферат дысертацый,

3 781 ліставое і ведамаснае выданне,

155 іншых выданняў (дадатковыя тыражы, дублеты і да т. п.)

Зарэгістравана 7 новых газет і 14 новых часопісаў.