Галоўная » Навіны » XXIV Міжнародная кніжная выстава-кірмаш

XXIV Міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Сёння ў Мінску ў павільёне Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа» адбылося адкрыццё XXIV Міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Ганаровы госць – Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі.

На стэндзе Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі прадстаўлена англамоўная літаратура з фонду архіва друку, выданні паэтаў і пісьменнікаў – юбіляраў 2017 года.