Галоўная » Навіны » Герои мифов и легенд Беларуси

Герои мифов и легенд Беларуси

Ілюстраваную энцыклапедыю з элементамі дапоўненай рэальнасці выпусціў мінскі Паліграфкамбінат ім. Я. Коласа ў рамках праекта ТАА «Еўрагандаль».

І, мабыць, гэта адзін з тых выпадкаў, калі ў выйгрышы — усе.

Крамы атрымліваюць пакупнікоў, матываваных на пакупкі магчымасцю прынесці дадому так любімых дзецьмі бонсцікаў.

Выдавец — не проста вялікі заказ, але і магчымасць выдаць сапраўды цікавую кнігу.

А дзеці і іх бацькі — незвычайную энцыклапедыю, што не толькі змяшчае апавяданні пра Хута, Паветніцу, Яўніка, Жыжа, Цмока і іншых міфічных істот, у якіх верылі нашы продкі, але і дае магчымасць ажывіць гэтых істот на старонках кнігі з дапамогай сучасных тэхнічных сродкаў.

Герои мифов и легенд Беларуси : иллюстированная энциклопедия с элементами дополненной реальности / под редакцией Г. П. Коршунова. — Минск : Полиграфкомбинат им. Я. Коласа, 2018. — 111 с. — (Серия "Ожившие истории"). — ISBN 978-985-7101-07-8. — [18-5936].