Галоўная » Навіны » Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2019 года

Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2019 года

У Беларусі ў першым квартале 2019 года было выдадзена 2 437 кніг і брашур агульным тыражом 4 991 100 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 048 экзэмпляраў.

 

Колькасць
выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя
лісты-адбіткі, тыс.

2019

2437

4991,1

40860,23  

у тым ліку на беларускай мове

328

644,8

5926,68

2018

2275

4986,6

41784,6

у тым ліку на беларускай мове

294

980,3

8303,66

 

У параўнанні з першым кварталам 2018 года адбылося павелічэнне асноўных паказчыкаў кнігавыдання: колькасць выданняў вырасла на 7,1 %, тыраж – на 0,9 %. Колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў нязначна знізілася –на 2,2 %.

Паказчыкі выпуску беларускамоўных выданняў паказалі рознанакіраваныя тэндэнцыі. Колькасць беларускамоўных выданняў павялічылася на 11,5 %, іх доля ў агульным патоку кніг і брашур узрасла з 12,9 % у першым квартале 2018 года да 13,4 % у аналагічным перыядзе бягучага года. А тыраж і колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў зменьшыліся – на 34,2 % і 28,6 % адпаведна.