Галоўная » Навіны » Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2020 года

Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2020 года

У Беларусі ў першым квартале 2020 года было выдадзена 2 230 кніг і брашур агульным тыражом 4 696 000 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 105 экзэмпляраў.

 

 

Колькасць выданняў

Тыраж, тыс. экз.

Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс.

2020

2230

4696,0

49501,56

у тым ліку на беларускай мове

279

516,8

5795,06

2019

2437

4991,1

40860,23

у тым ліку на беларускай мове

328

644,8

5926,68

 

У параўнанні з першым кварталам 2019 года адбылося зніжэнне асноўных паказчыкаў кнігавыдання: колькасць выданняў паменьшылася на 8,5 %, тыраж – на 5,9 %. Колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў узрасла на 21 %.

 

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 279 кніг і брашур тыражом 516 800 экзэмпляраў. У параўнанні з тым жа перыядам 2019 года паказчыкі выпуску беларускамоўных выданняў таксама паменьшыліся: колькасць выданняў – на 14,9 %, тыраж – на 19,9 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 2,2 %. Доля беларускамоўных выданняў у агульным патоку кніг склала 12,5 %, гэта на 0,9 % меньш, чым ў аналагічным перыядзе 2019 года.