Галоўная » Навіны » Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2021 года

Кнігавыданне Беларусі ў першым квартале 2021 года

У Беларусі ў першым квартале 2021 года было выдадзена 2 364 кнігі і брашуры агульным тыражом 4 535 700 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 1,9 тыс. экзэмпляраў.

У параўнанні з першым кварталам 2020 года колькасць выданняў павялічылася на 6,0 %, а сукупны тыраж і колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў знізіліся на 3,4 % і 20,5 % адпаведна.

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 328 кніг і брашур тыражом 994 800 экзэмпляраў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года ўсе паказчыкі выпуску беларускамоўных выданняў выраслі: колькасць выданняў – на 17,6 %, тыраж – на 92,4 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 54,5 %. Доля беларускамоўных выданняў у агульнай плыні кніг склала 13,9 % па колькасці выданняў і 22,7 % па тыражы.