Галоўная » Навіны » Кнігавыданне Беларусі ў першым паўгоддзі 2020 года

Кнігавыданне Беларусі ў першым паўгоддзі 2020 года

У Нацыянальнай кніжнай палаце Беларусі завершаны ўлік паступлення абавязковага экзэмпляра друкаваных выданняў і выпуску кніг і брашур у Рэспубліцы Беларусь за першае паўгоддзе 2020 года.

За гэты перыяд у Беларусі было выдадзена 3 892 кнігі і брашуры агульным тыражом 9 125 100 экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 345 экзэмпляраў.

На беларускай мове ў першым квартале выдадзена 494 кнігі і брашуры тыражом 1 353 500 экзэмпляраў. Доля беларускамоўных выданняў у агульнай плыні кніг і брашур склала 12,7 %.