Галоўная » Навіны » Кнігавыданне Беларусі ў 2018 годзе

Кнігавыданне Беларусі ў 2018 годзе

Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі кнігавыдання ў Рэспубліцы Беларусь за 2018 год. За мінулы год у краіне выдадзена 9665 кніг і брашур агульным тыражом 25 581 900 экзэмпляраў.

 

 

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў, тыс.

2018

9665

25581,9

239728,52

у тым ліку на беларускай мове

1323

4261,8

39114,45

2017

9590

23103,6

216842,8

у тым ліку на беларускай мове

1314

4336,7

40484,0

 

У параўнанні з 2017 годам адбылося павелічэнне ўсіх асноўных паказчыкаў кнігавыдання: колькасць выданняў вырасла на 0,8 %, тыраж – на 10,7 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 10,6 %.

Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 647 экзэмпляраў, што на 9,9 % больш, чым у папярэднім годзе.

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 1323 кнігі і брашуры тыражом 4 261 800 экзэмляраў. У параўнанні з 2017 годам колькасць беларускамоўных выданняў павялічылася на 0,7 %, тыраж і колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў крыху знізіліся (1,7 % і 3,4 %).

Доля беларускамоўных выданняў у агульнай плыні кніг захавалася на ўзроўні папярэдняга 2017 года – 13,7 % выданняў.