Галоўная » Навіны » Кнігавыданне Беларусі за 2020 год

Кнігавыданне Беларусі за 2020 год

Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі выпуску кніг і брашур у Рэспубліцы Беларусь за мінулы год. У 2020 годзе ў Беларусі было выдадзена 8 205 кніг і брашур агульным тыражом больш за 21 млн экзэмпляраў.

Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 571 экзэмпляраў.

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 1 046 кніг і брашур тыражом больш за 3 млн экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной беларускамоўнай кнігі склаў 2 962 экзэмпляры. Доля беларускамоўных выданняў у агульнай плыні кніг склала 12,8 % па колькасці выданняў і 14,7 % па тыражы.

У параўнанні з 2019 годам паказчыкі кнігавыдання знізіліся: колькасць выданняў зменшылася на 14,7 %, тыраж і колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 19,0 % і 19,1 % адпаведна.

 

 

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс.

2020

8025

21098,0

200333,64

у тым ліку на беларускай мове

1046

3097,9

34191,94

2019

9619

26034,3

247779,63

у тым ліку на беларускай мове

1271

3704,4

35587,34