Галоўная » Навіны » Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2019 года

Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2019 года

Нацыянальная кніжная палата Беларусі падвяла вынікі кнігавыдання ў Рэспубліцы Беларусь за 9 месяцаў 2019 года. З пачатку года ў Беларусі выдадзена 6 581 кніга і брашура агульным тыражом 18 749 700 экзэмпляраў.

 

 

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс.

2019

6 581

18 749,7

176 605,03

у тым ліку на беларускай мове

881

2 801,4

27 994,54

2018

6 606

18 890,8

178 097,23

у тым ліку на беларускай мове

941

3 577,2

34 320,18

 

Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 849 экзэмпляраў.

У параўнанні з 9 месяцамі 2018 года ўсе паказчыкі выданняў нязначна паменшыліся: колькасць выданняў – на 0,4 %, тыраж – на 0,7 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 0,8 %.

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 881 кніга і брашура тыражом 2 801 400 экзэмпляраў. У параўнанні з тым жа перыядам 2018 года паказчыкі таксама паменшыліся: колькасць выданняў – на 6,4 %, тыраж – на 21,7 %, друкаваныя лісты-адбіткі – на 18,4 %.