Галоўная » Навіны » Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2021 года

Кнігавыданне Беларусі за 9 месяцаў 2021 года

У Беларусі за перыяд са студзеня па верасень 2021 года было выдадзена 6 844 кнігі і брашуры агульным тыражом 17,34 млн экзэмпляраў. Сярэдні тыраж адной кнігі склаў 2 534 экзэмпляры.

На беларускай мове за гэты перыяд выдадзена 933 кнігі і брашуры тыражом 2,89 млн экзэмпляраў, на рускай мове – 5 301 кніга і брашура тыражом 12,3 млн экзэмпляраў, на замежных мовах – 610 кніг і брашур тыражом 2,2 млн экзэмпляраў. Выпушчана 425 перакладных выданняў тыражом 1,06 млн экзэмпляраў.

Актыўнасць праявілі 277 выдаўцоў.

 

 

Колькасць выданняў

Тыраж,
тыс. экз.

Друкаваныя лісты-адбіткі, тыс.

2021

6 844

17 344,7

156 396,2

у тым ліку на беларускай мове

933

2 893,1

27 347,2

2020

5 660

14 993,4

147 274,6

у тым ліку на беларускай мове

712

2 429,4

28 152,5

 

У параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года адбылося павялічэнне асноўных паказчыкаў кнігавыдання: колькасць выданняў узрасла на 20,9 %, тыраж – на 15,7 %, колькасць друкаваных лістоў-адбіткаў – на 6,2 %.

Колькасць беларускамоўных выданняў павялічылася на 31 %, іх сумарны тыраж – на 19 %.