Галоўная » Навіны » Конкурс Еўразійскага банка развіцця

Конкурс Еўразійскага банка развіцця

Фонд лічбавых ініцыятыў Еўразійскага банка развіцця аб'яўляе конкурс на лепшыя лічбавыя рашэнні па процідзеянні распаўсюджванню і пераадоленню негатыўных наступстваў пандэміі каранавіруснай інфекцыі COVID-19 на еўразійскай прасторы.

Аформіць заяўку, а таксама азнаёміцца з умовамі ўдзелу можна на афіцыйным сайце Еўразійскага банка развіцця: https://eabr.org.

Пераможцы конкурсу атрымаюць фінансаванне з боку Фонду лічбавых ініцыятыў Еўразійскага банка развіцця на рэалізацыю прапанаваных праектаў.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца ў тэрмін з 4 верасня па 4 кастрычніка 2020 года.