Галоўная » Навіны » Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш

Сёння ў Мінску адкрылася XXVI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш.

Нацыянальная кніжная палата Беларусі прадстаўляе на выставе калекцыю з амаль 500 выданняў, выпушчаных у нашай краіне ў розныя гады. Падборка кніг прадстаўляе літаратуры 20 краін – удзельніц V Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час": Азербайджана, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, а таксама Егіпта, Італіі і Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы і Польшчы, Расіі і Славакіі, ЗША, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны, Францыі, Швецыі і Эстоніі.

Экспазіцыя выданняў з дзяржаўнага фондасховішча знаходзіцца ў прэзентацыйнай зоне сімпозіума.

Выстава працягнецца да 10 лютага.