Галоўная » Навіны » Уводзіцца ў дзеянне ГОСТ 7.32–2017 “Сістэма стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе. Справаздача аб навукова-даследчай рабоце. Структура і правілы афармлення”

Уводзіцца ў дзеянне ГОСТ 7.32–2017 “Сістэма стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе. Справаздача аб навукова-даследчай рабоце. Структура і правілы афармлення”

У адпаведнасці з пастановай Дзяржстандарту Рэспублікі Беларусь ад 2 лістапада 2018 г. № 62 з 1 ліпеня 2019 г. міждзяржаўны стандарт ГОСТ 7.32–2017 уводзіцца ў дзеянне ў якасці дзяржаўнага стандарта Рэспублікі Беларусь.

Стандарт устанаўлівае агульныя патрабаванні да структуры і правілаў афармлення справаздач аб навукова-даследчых, праектна-канструктарскіх, канструктарска-тэхналагічных і праектна-тэхналагічных працах (справаздач аб НДР), а таксама для тых выпадкаў, калі адзіная працэдура афармлення будзе садзейнічаць абмену інфармацыяй, удасканальваючы апрацоўку справаздачы ў інфармацыйнай сістэме. Стандарт распаўсюджваецца на справаздачы аб фундаментальных, пошукавых і прыкладных навукова-даследчых работах па ўсіх галінах навукі і тэхнікі, што выконваюцца навукова-даследчымі, праектнымі, канструктарскімі арганізацыямі, вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, навукова-вытворчымі аб'яднаннямі і іншымі арганізацыямі незалежна ад іх арганізацыйна-прававой формы. Палажэнні стандарту могуць быць выкарыстаны пры падрыхтоўцы справаздачы аб НДР ў іншых галінах навуковай дзейнасці.

Тэрмін дзеяння ГОСТ 7.32-2001 "Сістэма стандартаў па інфармацыі, бібліятэчнай і выдавецкай справе. Справаздача аб навукова-даследчай рабоце. Структура і правілы афармлення" абмежаваны 1 сакавіка 2020 г.

Па пытанні набыцця стандарта трэба звяртацца ў БелДІСС (вул. Мележа, 3, 220113, г. Мінск, тэл. +375 17 269 69 12, факс 269 68 75).