10 стагоддзяў гісторыі Каложы
Аб Каложскай царкве часцей за ўсё многія чулі як аб унікальным помніку архітэктуры XII стагоддзя. І гэта сапраўды так. Нідзе ў свеце мы не сустрэнем такіх будаўнічых рашэнняў, якія былі прыменены гродзенскімі дойлідамі пры ўзвядзенні каменных цэркваў старажытнага Гродна. Адно з іх – гліняныя збаны-галаснікі, якіх у першапачатковай Каложы было ўмуравана каля 1000!
Сёння Каложская царква – гэта і музей, і адна з галоўных святынь, праваслаўны храм, які дзейнічае, як яго задумвалі нашы геніяльныя продкі.
У выданні ў кароткай і даступнай форме прадстаўлена гісторыі будаўніцтва, развіцця, частковага разбурэння і рэканструкцыі Каложскай царквы на працягу 10 стагоддзяў пачынаючы з XII стагоддзя.
Выданне разлічана на шырокае кола чытачоў, асабліва будзе карысна тым, хто цікавіцца гісторыяй і архітэктурай Беларусі.
Малишевский, Н. Н. 10 веков истории Коложи : хроника древнейшего храма Беларуси / Н. Н. Малишевский ; [вступительные статьи: архиепископ Гродненский и Волковысский Антоний, протоиерей Александр Болонников]. — Минск : Четыре четверти, 2023. — 135 с. : ил., фот., портр. ; 24 см. — Библиография: с. 134 (5 назв.). — 12+. — 3000 экз. — ISBN 978-985-581-617-2. — [23-2816].