Галоўная » Нашы выданні

Нашы выданні

Что нужно знать об издательской деятельности

Практическое пособие

Минск, 2014

ISBN 978-985-6020-60-8

Дапаможнік прызначаны, першым чынам, выдаўцам, якія пачынаюць дзейнасць і ўключае асноўныя палажэнні нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць пытанні дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўцоў, распаўсюджвання прававой інфармацыі, аўтарскага права, абавязковага бясплатнага экзэмпляра, рэкламы і шматлікія іншыя. Асветлены таксама пытанні рэдакцыйнай падрыхтоўкі выданняў, маркетынгу, стандартызацыі ў кніжнай галіне і сумежныя з выдавецкай дзейнасцю пытанні паліграфіі і кніжнага гандлю.

Выданне прадаецца. Кошт і парадак набыцця паказаны на старонцы Платныя паслугі

Газеты Беларусі, 1776-1975

Бібліяграфічны паказальнік

Мінск, 2003

ISBN 985-6020-28-X

Паказальнік змяшчае інфармацыю аб 2010 беларускіх газетах за перыяд з моманту выхаду першай газеты на тэрыторыі сучаснай Беларусі ("Gazeta Grodzienska", май 1776 г.) па 1975 год уключна. 

Выданне прадаецца. Кошт і парадак набыцця паказаны на старонцы Платныя паслугі

Падрабязнасці

Друк Беларусі, 2015

Статыстычны зборнік

Выдаецца з 1976 года

Выходзіць штогадова

ISBN 978-985-6020-67-7

Выданне падпісное:

  • для індывідуальнай падпіскі індэкс  00954
  • для ведамаснай падпіскі індэкс  009542

Выданне прадаецца. Кошт і парадак набыцця паказаны на старонцы Платныя паслугі

"Друк Беларусі, 2015" – чарговы выпуск штогадовага статыстычнага выдання Нацыянальнай кніжнай палаты Беларусі, які змяшчае асноўныя паказчыкі стану выдавецкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2015 годзе, і асобныя параўнальныя даныя статыстыкі выданняў за апошнія пяць гадоў (2010–2014 гг.).

Падрабязнасці

Друк Беларусі, 2001-2010

Статыстычны зборнік

Мінск, 2012.

ISBN 978-985-6020-56-1.

Выданне прадаецца. Кошт і парадак набыцця паказаны на старонцы Платныя паслугі

"Друк Беларусі, 2001–2010" – зборнік статыстычных матэрыялаў, якія характарызуюць стан выдавецкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь у першым дзесяцігоддзі 21 стагоддзя. Уключае звесткі аб выпуску кніг, газет, часопісаў, нотных, картаграфічных і выяўленчых выданняў.

Печать стран СНГ в цифрах, 2012

Статыстычныя даныя кніжных палат
Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Украіны

Мінск, 2013

ISBN 978-985-6020-63-9

Статыстычны зборнік з'яўляецца першым праектам, рэалізаваным у рамках дзейнасці Рады кіраўнікоў кніжных палат краін – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Інфармацыя зборніка рознабакова характарызуе выпуск у 2012 годдзе ў краінах СНД выдавецкай прадукцыі ў разрэзе колькасці назваў, тыражу, аб'ёмаў, тэматыкі, відаў і шматлікага іншага і надае магчымасць аналізаваць і супастаўляць статыстычныя даныя аб выпуску друкаваных выданняў у кожнай з краін.

Выданне прызначана для супрацоўнікаў органаў кіравання, навуковых і дзелавых структур, прафесарска-выкладчыцкага складу, аспірантаў і студэнтаў вну, а таксама для шырокага круга чытачоў, якія маюць патрэбу ў атрыманні аб'ектыўнай інфармацыі па пытаннях выдавецкай справы ў краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Выданне прадаецца. Кошт і парадак набыцця паказаны на старонцы Платныя паслугі

Международный стандартный книжный номер ISBN

Руководство для пользователя

Мінск, 2009

ISBN 978-985-6020-47-9

Асноўная мэта кіраўніцтва – наглядна і з дадатковымі каментарыямі пераказаць асноўныя патрабаванні стандарта СТБ 7.53-2008 "Выданні. Міжнародны стандартны кніжны нумар. Выкарыстанне і выдавецкае афармленне", які ўстанаўлівае парадак выкарыстання, структуру, склад, форму напісання, размяшчэнне ў выданнях і працэдуру прысваення ISBN.

Прызначана выдаўцам, супрацоўнікам кнігагандлёвых і паліграфічных прадпрыемстваў.

Выданне прадаецца. Кошт і парадак набыцця паказаны на старонцы Платныя паслугі