100 лет Верховному суду Беларуси: Право. Закон. Справедливость
Стагоддзе Вярхоўнага Суда – знакавая падзея ў гісторыі нашай краіны, якая адлюстроўвае фарміраванне нацыянальнай дзяржаўнасці. Менавіта Вярхоўны Суд, здабыўшы аўтарытэт вышэйшай незалежнай судовай інстанцыі, на працягу многіх дзесяцігоддзяў спрыяе ўмацаванню беларускай дэмакратычнай прававой дзяржавы.
Кропкай адліку яго гісторыі стала прыняцце другой сесіяй ЦК БССР 30 сакавіка 1923 года палажэння аб судаўладкаванні. З гэтай даты пачаўся гістарычны шлях Вярхоўнага Суда як вышэйшага судовага органа па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных і эканамічных справах.
Зараджэнне і развіццё судовай улады на тэрыторыі Беларусі, стварэнне і станаўленне Вярхоўнага Суда БССР, старонкі памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, Вярхоўны Суд на сучасным этапе, – пра ўсё гэта можна даведацца са старонак выдання.
Кніга багата ілюстравана фотаздымкамі і архіўнымі матэрыяламі.
100 лет Верховному Суду Беларуси: право, закон, справедливость / [авторы текста: А. Н. Гайшун и др. ; под общей редакцией В. Л. Калинковича ; над книгой работали: Т. В. Казак и др.]. — Минск : Колорград, 2023. — 197, [2] с. : ил., фот., схемы ; 25 см. — Библиография в конце материалов. — 16+. — 3000 экз. — ISBN 978-985-896-347-7 (в пер.). — [23-1480].