Галоўная » Беларускі прэм’ер

Беларускі прэм’ер

Выйшла другое, выпраўленае і дапоўненае, выданне кнігі пра выбітнага беларускага опернага спевака і тэатральнага дзеяча Вячаслава Антонавіча Селях-Качанскага (1885–1976).

cover

 

Прэм’ер-барытон Марыінскай Імператарскай оперы, пастаноўшчык першай сучаснай оперы на беларускай мове, арганізатар Беларускага студыйнага хору (цяпер Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла Рэспублікі Беларусь), першы дырэктар БДТ-1 (цяпер тэатр імя Янкі Купалы). Здавалася б, выдатная кар’ера для хлопчыка з правінцыйнага Лагойска. Але жыццё В.А. Селях-Качанскага не было аднастайна радасным і паспяховым. У 1930-м годзе яго абвінавацілі ў нацдэмаўшчыне, быў пераслед, потым жыццё пад акупацыяй, лагер для перамешчаных асоб Міхельсдорф, ад’езд у ЗША і праца рабочым на заводзе ў маленькім гарадку Саўт-Рывер.

Прага да творчасці была неадольнай, таму В.А. Селях-Качанскі не мог заставацца ўбаку ад культурнай дзейнасці. Беларуская дыяспара ў Злучаных Штатах памятае яго як кіраўніка аддзела культуры і мастацтва Беларускай Цэнтральнай Рады, заснавальніка і актыўнага ўдзельніка Беларускай тэатральнай студыі і Беларускага нацыянальнага хору, аўтара “Беларускага царкоўнага спеўніка”.

01

Кніга напоўнена гістарычнымі дакументамі, фотаздымкамі, афішамі, рэцэнзіямі, лістамі, успамінамі, таму можа быць цікавай не толькі аматарам класічнай музыкі. Праз лёс спевака можна адчуць вобраз эпохі, у якую яму давялося жыць, і лепш зразумець сутнасць тых працэсаў, што адбываліся ў тагачасным грамадстве.

 

Селях, С. У. Беларускі прэм’ер / Селях С. У. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2021. — 288 с. — 99 экз. — ISBN 978-985-581-454-3. — [21-1600].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)