Галоўная » Без «железного занавеса»

Без «железного занавеса»

cover

Падзеі, якія адбываліся ў канцы 1980-х гадоў у Савецкім Саюзе і якія прывялі ў выніку да яго распаду ў 1991 годзе, закранулі таксама і ўсе краіны сацыялістычнага лагера. Не ўсе з іх змаглі прайсці праз пераўтарэнні мірна. Югаславія, напрыклад, перажыла грамадзянскую вайну з вялікай колькасцю ахвяр…

Пра тое, як сёння бачаць і ацэньваюць падзеі трыццацігадовай даўнасці палітычныя лідары і шараговыя грамадзяне ў Балгарыі, Венгрыі, Польшчы, Румыніі, былых ГДР і Чэхаславакіі, можна даведацца з новай кнігі Інэсы Плескачэўскай. Будучы карэспандэнтам газеты «СБ. Беларусь сегодня» яна наведала на працягу апошніх пяці гадоў сем краін Усходняй Еўропы, пагутарыла аб кардынальных змяненнях у палітыцы, эканоміцы, культуры з людзьмі самых розных прафесій і самых розных сацыяльных статусаў. Завяршыўшы праект і абагульніўшы масіў атрыманай інфармацыі, аўтар напісала: «... я магу смела сказаць: мы ўнікальныя маштабам і колькасцю краін, на якія распаўся Савецкі Саюз. У астатнім мы з усходнімі еўрапейцамі падобныя».

01

 

Плескачевская, И. Н. Без «железного занавеса» / Инесса Плескачевская. — Минск : Звязда, 2020. — 336 с. : ил. — 1500 экз. — ISBN 978-985-575-262-3. — [20‑5298].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (13)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)