Древний Минск
Кніга, напісаная вядомым археолагам Эдуардам Міхайлавічам Загарульскім, глыбока навуковая па змесце і адначасова папулярная па жанры, годна вытрымала строгае выпрабаванне часам.
Матэрыялы, атрыманыя даследчыкам у 1958–1961 гг., калі ён узначальваў археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Мінскага замчышча, не страціла актуальнасці да цяперашняга часу. Зробленыя ім высновы не змаглі абвергнуць ні археалагічная навука, якая прайшла за гэты тэрмін важныя этапы ў сваім развіцці, ні вынікі археалагічных раскопак у старажытным паселішчы на Менцы. Менавіта Эдуард Загарульскі сфармуляваў ідэю ўзнікнення Мінска на Свіслачы, а не на Менцы, даказаў, што першапачаткова горад узнік як ваеннае паселішча, заходні фарпост Полацкага княства, а не гандлёвае паселішча на рацэ Менцы.
У сапраўдным дапоўненым выданні перад чытачом бачна паўстане аблічча горада ХI–ХII стст.
Гэтае выданне садзейнічае папулярызацыі ведаў аб старажытным Мінску сярод маладога пакалення і стане данінай глыбокай павагі выбітнаму вучонаму, якому ў 2023 годзе споўніцца 95 гадоў.
Загорульский, Э. М. Древний Минск : [XI–XII вв.] / Э. М. Загорульский ; [под общей редакцией В. А. Тепловой]. — Минск : Четыре четверти, 2023. — 119 с. : ил. ; 21 см. — Библиография: с. 118 (13 назв.). — 12+. — 1000 экз. — ISBN 978-985-581-616-5 (в пер.). — [23-3279].