Друк Беларусі, 2011–2020
Нацыянальнай кніжнай палатай Беларусі падрыхтаваны і выпушчаны ў свет зборнік «Друк Беларусі, 2011–2020», які працягвае статыстычныя агляды беларускага друку, пачынаючы з 1918 года. У зборніку адлюстраваны асноўныя статыстычныя паказчыкі выпуску друкаваных кніг, газет, часопісаў Рэспублікі Беларусь у другім дзесяцігоддзі 21 стагоддзя, уключаючы дынаміку выпуску як у цэлым, так і ў разрэзе асобных сегментаў: на мовах, па выдаўцах, тэматыцы, відах выпушчаных выданняў. Чытачы ўбачаць вынікі дзейнасці ўсіх выдаўцоў, якія працуюць у апошнія гады на беларускім рынку кнігавыдання, азнаёмяцца з іх рэйтынгам па колькасці выпушчаных кніг і тыражы, даведаюцца, колькі кніг выходзілі ўпершыню, а колькі перавыдадзены.
Друк Беларусі, 2011—2020 : статыстычны зборнік / Нацыянальная кніжная палата Беларусі ; складальнік А.У. Свешнікава. – Мінск : Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2022. – 196 с. – ISBN 978-985-6020-74-5.