Галоўная » Кнігапіс » Скарбы зямлі беларускай

Скарбы зямлі беларускай

cover

Кніга «Скарбы зямлі беларускай» – гэта зборнік аўтарскіх казак Лёлі Багдановіч, старшыні барысаўскага літаратурнага аб’яднання «Натхненне». Казкі заснаваны на беларускіх легендах і паданнях пра бусла, хлеб, васількі, возера Нарач, Белавежскую пушчу, лён ды іншыя сімвалы Беларусі. У казках размаўляюць звяры і птушкі, ажываюць пачварныя істоты Аржавень, Багнік, Балотнік, Вадзянік. А гаспадар усяму – Яго Вялікасць Хлеб, бо без яго ніяк не пражыць... Праз дынамічныя сюжэты, займальную форму, узорную беларускую мову падлеткам паказваюцца духоўныя каштоўнасці беларусаў, раскрываецца ментальная аснова іх свядомасці. Цудоўным дапаўненнем тэксту казак з’яўляецца мастацкае афармленне кнігі, зробленае Святланай Стахоўскай.

Кніга прызначана дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

1

Багдановіч, Л. Скарбы зямлі беларускай / Л. Багдановіч. — Мінск : Звязда, 2021. – 40 с. — 1100 экз. — ISBN 978-985-575-323-1.

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (11)Гісторыя (16)Для дзяцей (7)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (6)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (3)Альбомы (3)Казкі (3)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (2)Этнаграфія (2)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Археалогія (1)