Галоўная » Легенда по имени "Славный"

Легенда по имени "Славный"

Выданне прысвечана легендарнаму спецпадраздзяленню органаў дзяржаўнай бяспекі "Слаўны", які дзейнічаў на часова акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сваю баявую дзейнасць спецатрад "Слаўны" пачаў 23 лютага 1942 года. Пасля ўступлення на беларускую зямлю 1 мая 1943 года "Слаўны" быў перападпарадкаваны НКГБ БССР. На акупаванай гітлераўцамі тэрыторыі Беларусі ён вёў разведку ў інтарэсах фронту, арганізоўваў дыверсіі на транспартных магістралях, прамысловых і гаспадарчых аб'ектах фашыстаў, барацьбу са здраднікамі і ілжэпартызанамі.

На баявым рахунку "Слаўнага" 34 адкрытых баі з праціўнікам, 23 разгромленых гарнізоны, арганізавана не менш за 34 засад і 85 дыверсій на чыгуначных і шашэйных дарогах, пушчаныя пад адхон 22 эшалоны з жывой сілай і тэхнікай гітлераўцаў, перададзены на Вялікую зямлю велізарны аб'ём разведінфармацыі. 16 ліпеня 1944 г у Мінску адбыўся парад партызан, у якім удзельнічалі і байцы "Слаўнага". Да сярэдзіны жніўня атрад расфарміравалі. Многія адправіліся на фронт.

Матэрыялы выдання, сярод якіх успаміны ветэранаў спецатрада, унікальныя архіўныя матэрыялы КДБ Рэспублікі Беларусь, будуць цікавыя ўсім, хто цікавіцца гісторыяй падпольнага і партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 

Легенда по имени "Славный". — Могилев : Информационное агентство "Могилевские ведомости", 2022. — 495 с. : ил., фот., схемы ; 30 см. — Библиография: с. 494–495 (87 назв.). — 335 экз. — ISBN 978-985-90564-6-8 (в пер.). — [23-404].

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)