Гісторыя праз лёсы
«Гісторыя праз лёсы» – гэта аўтарская серыя Алеся Марціновіча, вядомага краязнаўцы, публіцыста, журналіста, літаратуразнаўцы і празаіка. Дзясяты том серыі ўключае тры кнігі.
«Сапегі: другія пасля Радзівілаў», якая знаёміць з найбольш яркімі прадстаўнікамі гэтага старажытнага магнацкага роду;
«Галіны аднаго дрэва», у якой расказваецца аб выбітных асобах шляхецкага беларуска-руска-польскага роду Ельскіх, што пакінулі глыбокі след у гісторыі Беларусі;
«Мужнасць таленту не перашкода», якая прысвечана прадстаўнікам роду Нарбутаў, вядомых таленавітых вучоных, мысліцеляў, рэвалюцыянераў, што імкнуліся захаваць культурнае багацце і гістарычнае мінулае роднага краю.
У кнігах змяшчаецца багаты фактычны матэрыял, шмат нечаканых і неверагодных эпізодаў, апісанне адметнае жывасцю, дынамічнасцю і зроблена на добрай беларускай мове, таму цікаўнаму чытачу новы том несумненна прыйдзецца даспадобы.
Марціновіч, А. Гісторыя праз лёсы : [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Алесь Марціновіч. — Мінск : Беларуская навука, 2016– . — 25 см. — Перад выпускнымі данымі аўтар: Марціновіч Алесь Андрэевіч. — 12+. — ISBN 978-985-08-1962-8 (у пер.).
Т. 10 / [мастак В. Г. Паўлавец]. — 2021. — 326, [1] с. : іл. — 400 экз. — ISBN 978-985-08-2720-3. — [21-4096].
Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (13)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)