Грунтоў С.У. Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове ХIХ – пачатку ХХI ст.
Фотаздымкі ‒ гэта адны з самых звыклых і адначасова самых незвычайных аб’ектаў культуры, якія суправаджаюць наша жыццё. У кнізе прасочваюцца і аналізуюцца сувязі паміж фатаграфіяй і культурай захавання, трансляцыі памяці ў беларусаў. Фотапартрэты і сямейныя фатаграфіі разглядаюцца праз прызму сучасных гуманітарных тэорый памяці. Асобная ўвага падаецца вывучэнню фотаздымкаў у вясковых інтэр’ерах.
У кнізе прадстаўлены ўсе асноўная перыяды з’яўлення, росквіту і заняпаду традыцый пахавальнай фатаграфіі ў беларусаў; рэканструяваны раннія этапы гісторыі надмагільнай фатаграфіі і прасочаны асноўныя тэндэнцыі яе развіцця на сучасным этапе; выкарыстаны шырокія візуальныя крыніцы са збораў беларускіх музеяў, прыватных калекцый, а таксама сабраных аўтарам палявых этнаграфічных матэрыялаў.
Выданне прызначаецца этнолагам, гісторыкам, мастацтвазнаўцам, краязнаўцам і аматарам генеалогіі, а таксама шырокаму колу чытачоў, якія разумеюць каштоўнасць уласных збораў сямейных фотоздымкаў.
Грунтоў, С. У. Фатаграфія і культура памяці ў беларусаў у другой палове XIX – пачатку XXI ст. / С. У. Грунтоў ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ім. Кандрата Крапівы. — Мінск : Беларуская навука, 2023. — 187, [2] с. : іл., фат. ; 25 см. — Бібліяграфія: с. 182–188. — 300 экз. — ISBN 978-985-08-2979-5 (у пер.). — [23-2819].