Холокост в Беларуси : трагедия и память
Памяць чалавецтва – гэта пісьмовыя дакументы і архівы. Тое, што было зафіксавана на паперы і апынулася ў архіве, мае значна большыя шанцы захавацца.
Памяць аб любых гістарычных падзеях складаецца з дэталяў, якія часта здаюцца маленькімі і нязначнымі. Памяць пра Халакост складаецца з памяці пра кожнага чалавека, забітага ў ходзе рэалізацыі так званай палітыкі “канчатковага рашэння яўрэйскага пытання“, аб кожнай яўрэйскай суполцы, знішчанай нацысцкай Германіяй. Дакументы, прадстаўленыя ў гэтым зборніку – гэта менавіта тыя дэталі, якія тычацца Халакосту на тэрыторыі Беларусі. Адначасова яны з’яўляюцца і сведкамі памяці пра нацысцкую акупацыю Беларусі. Трагедыя яўрэяў у гады нямецка-фашысцкай акупацыі на тэрыторыі Беларусі – гэта адна з самых жудасных праяў чалавеканенавісніцкай расавай нацысцкай дактрыны.
Зборнік дакументаў распавядае аб знішчэнні нацыстамі яўрэяў у Беларусі і ўвекавечанні памяці ахвяр Халакосту ў рэспубліцы. Дакументы размеркаваны па трох раздзелах па храналагічным прынцыпе. У зборнік уключаны 517 дакументаў і 4 дадаткі да іх.
Выданне прызначана для гісторыкаў, архівістаў, выкладчыкаў, а таксама будзе цікава шырокаму колу чытачоў.
Холокост в Беларуси : трагедия и память : документы и материалы / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь.... — Минск : Колорград, 2022. — 1039 с. — 50 экз. — ISBN 978-985-896-304-0. — [23-532].