Галоўная » Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі

Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі

Кніга Дар’і Бунеевай заснавана на дысертацыйным даследаванні і прысвечана такому феному мастацтва, як кіч, яго праяўленням у творчасці сучасных беларускіх аўтараў – самадзейных майстроў, вядомых жывапісцаў, скульптараў, графікаў.

cover

 

Адзначаючы, што складанасці ідэнтыфікацыі кічу тлумачацца тым, што часцей за ўсё ён існуе неаддзельна ад больш ці менш складаных мастацкіх форм, аўтар робіць спробу асэнсавання гэтай з’явы, вызначэння яе асноўных стылёвых рыс, тэматычных напрамкаў, а таксама крытэрыяў ідэнтыфікацыі мастацкіх твораў як кічавых і іх ацэнкі.

У мастацкім афармленні кнігі выкарыстаны фрагменты твораў А. Замай, У. Бугро, аўтарскія фатаграфіі і здымкі з адкрытых інтэрнэт-крыніц. Разлічана на спецыялістаў-мастацтвазнаўцаў, прадстаўнікоў інстытуцый, якія маюць дачыненне да фарміравання сучаснай візуальнай прасторы, а таксама на шырокае кола чытачоў.

Бунеева, Д. Ю. Кіч у мастацкай культуры сучаснай Беларусі / Д. Ю. Бунеева. — Мінск : Беларуская навука, 2021. — 241, [1] с. : іл. — 400 экз. — ISBN 978-985-08-2699-2. — [21‑3246].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (13)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)