Кветка Перуна
«Кветка Перуна» – каляндарна-абрадавы даведнік, у якім вядомы музыкант і фалькларыст, лідар гурта «Этна-трыа Троіца» Іван Кірчук разам са сваёй жонкай Кацярынай Кірчук, чые навуковыя інтарэсы звязаны з этнаграфіяй і філалогіяй, прадставілі распрацаваныя на аснове беларускага фальклору сцэнарыі абрадаў, святаў, казак, гульняў і тэатралізаваных прадстаўленняў.
«Кветка Перуна» – каляндарна-абрадавы даведнік, у якім вядомы музыкант і фалькларыст, лідар гурта «Этна-трыа Троіца» Іван Кірчук разам са сваёй жонкай Кацярынай Кірчук, чые навуковыя інтарэсы звязаны з этнаграфіяй і філалогіяй, прадставілі распрацаваныя на аснове беларускага фальклору сцэнарыі абрадаў, святаў, казак, гульняў і тэатралізаваных прадстаўленняў. Не будзе перабольшанай характарыстыка гэтых сцэнарыяў як унікальных і арыгінальных, бо напісаны яны на аснове матэрыялаў, уласнасабраных Іванам Кірчуком на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў у экспедыцыях па вёсках Беларусі, і да таго ж забяспечаны нотным тэкстам. Да сцэнарыяў падабраны найцудоўнейшыя ілюстрацыі-фотаздымкі. Іх у кнізе каля 160, аўтарам большасці з якіх з’яўляецца Альфрэд Мікус, вядомы беларускі фотажурналіст і ўладальнік самых прэстыжных узнагарод у галіне фатаграфіі.
Даведнік «Кветка Перуна» адрасаваны выкладчыкам, настаўнікам, кіраўнікам фальклорных, тэатральных калектываў, гурткоў і студый, вучням і студэнтам, а таксама ўсім, хто хоча разумець і ведаць духоўную спадчыну беларускага народа.
Кірчук, І.І. Кветка Перуна : каляндарна-абрадавы даведнік : тэатралізаваныя гульні, святы, казкі / І.І. Кірчук, К.Л. Кірчук. — Мінск : НПП Регула, 2022. – 313, [2] с. : іл., фат., нотныя іл. — 200 экз. — ISBN 978-985-6908-40-1.