Галоўная » Кветкавы край Беларусі

Кветкавы край Беларусі

У 2020 годзе пачала друкавацца серыя выданняў «Зберагчы роднае». Першым у ёй стаў альбом «Кветкавы край Беларусі» паэта Леаніда Дранько-Майсюка і фотажурналіста Анатоля Кляшчука.

cover

 

Гісторыя, культура, побыт, святы і будні Давыд-Гарадка адлюстраваны ў малюнках і фотаздымках, прозе і вершах. Месца, больш вядомае як «агурковая сталіца», аказваецца значна цікавейшым за гэты банальны штамп. Давыд-гарадоцкае «сонца» пад дахамі дамоў, свята «Конікі», размаляваныя дошчачкі «цікеткі», вытанчаныя лодкі, якія чамусьці называюць «дубамі»… І кветкі. Безліч кветак.

Кніга мае цудоўнае паліграфічнае выкананне, і не выпадкова перамагла ў намінацыі «Мая Беларусь» на LХ Нацыянальным конкурсе «Мастацтва кнігі». Але ж, пэўна, гэтаму садзейнічала не толькі знешняе афармленне, але і амаль фізічна адчувальная на яе старонках атмасфера прыгожага месца.

01

02

03

04

05

06

07

 

Дранько-Майсюк, Л. В. Кветкавы край Беларусі : [альбом] / Леанід Дранько-Майсюк, Анатоль Кляшчук ; [прадмова: Аляксандр Карлюкевіч]. — Мінск : Беловагрупп, 2020. — 376 с. : іл. — (Серыя “Зберагчы роднае”). — 1000 экз. — ISBN 978-985-7101-62-7. — [20-16 м].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)