Галоўная » Лагом: не много, не мало

Лагом: не много, не мало

Пільная ўвага да скандынаўскага стылю жыцця ў еўрапейскіх аўтараў сёння, напэўна, не выпадковая. Як не выпадковыя і пераклады шматлікіх кніг па гэтай тэме. Калі здаецца, што навакольны свет — суцэльны хаос, вельмі хочацца яго хоць крышачку ўпарадкаваць і гарманізаваць.

«Лагом: прыслоўе, прыметнік, назоўнік. Азначае «дастаткова», «дастатковы», «прынцып, стыль жыцця, заснаваны на ўмеранасці». Такое вызначэнне слова прыводзіцца ў гласарыі, размешчаным у пачатку кнігі. Хоць пасля яе чытання яно здаецца не зусім дакладным. Бо аўтарка зусім не прапагандуе ўмеранасць і аскетызм. Солвей Бергрэн распавядае пра тое, як шведам удаецца знаходзіць баланс паміж працай і сям'ёй, клопатам пра знешні выгляд і адмовай прытрымлівацца стандартаў прыгажосці, вытанчанасцю і прастатой, пазбяганнем захламлёнасці і павагай да рэчаў, стрыманасцю ў ежы і яе дастаткам, блізкасцю да прыроды і дасягненнямі сучаснасці. А яшчэ — пра разумнае выдаткаванне грошай і бясплатны абмен паслугамі, здольнасці заглушаць маркетынгавы шум і выбіраць экалагічна чыстыя прадукты і матэрыялы, збліжэнне з прыродай і багатае на падзеі сацыяльнае жыццё.

І пра тое, што не варта навязваць прынцыпы лагом іншым. Калі хочаш, пачні гарманізаваць жыццёвую прастору вакол сябе. Гэтага дастаткова.

Бергрен, С. Лагом: не много, не мало : шведская философия золотой середины / Солвей Бергрен ; перевод Базаров В. И. — Минск : Попурри, 2019. — 255, [1] c. — 3050 экз. — ISBN 978-985-15-3846-7. — [19-912].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (13)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)