Наследие евреского Минска
Гэтая кніга апавядве пра стары габрэйскі Мінск.
Яна, нібы своеасаблівая машына часу, пераносіць нас у розныя куткі беларускай сталіцы, гісторыя якіх амаль невядомая. Дастаткова падрабязна расказана пра габрэйскіх прадпрымальнікаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё эканомікі горада. Займальна пабудаваны сюжэт апавядання ‒ як падарожжа па вуліцах Мінска і яго славутасцях. Падарожнічаючы разам з аўтарам па Нямізе, Ракаўцы, Камсамольскай або Інтэрнацыянальнай вуліцах, на свае вочы ўяўляеш інтэнсіўнае жыццё Яўрэйскага тэатра і Халоднай сінагогі, піўзавода «Аліварыя» і Шпалернай фабрыкі. Другі раз гэтую кнігу трэба прачытаць на гарадскіх вуліцах. І так здарыцца, што ў беларускай сталіцы ёсць адмысловая, амаль зніклая геаграфія. Вы ўбачыце знаёмы горад іншым: з мноствам ешыў і сінагог, Домам габрэйскай музыкі і Домам габрэйскіх вяселляў, габрэйскім тэатрам і крамамі з кашэрнымі прадуктамі... І абавязкова знойдзеце ў сучасным мегаполісе куткі старога габрэйскага свету!