Галоўная » НАВІНКІ БЕЛАРУСКІХ ВЫДАЎЦОЎ

НАВІНКІ БЕЛАРУСКІХ ВЫДАЎЦОЎ

(Не)чысты Мінск: зборнік містычных апавяданняў. – Мінск: Папуры, 2025. – 978-985-15-5955-4. –304 с.

Празаічна, але жыццё ў Мінску падпарадкавана рытму вялікага бяздушнага горада, дзе ўсё разлічана па хвілінах, усе кудысьці спяшаюцца і «трэба ўсё паспець».

Але ўсё інакш у “(Не)чыстым Мінску” – зборніку містычных апавяданняў, дзе горад як быццам ажывае і паўстае перад чытачом поўным таямніц і паранормальных здарэнняў.

У кнізе 15 гарадскіх легенд, кожная з якіх распавядае аб любімых гараджанамі лакацыях, такіх як Мінск-Пасажырскі, ЦУМ, Тэатр оперы і балета, Камароўка, бераг Свіслачы, метро Пушкінская, і звязаных з імі гісторыях. Героі кнігі не толькі простыя мінчане, але і духі, русалкі, лясуны, ведзьмакі і нават лаўцы зорак, што праганяюць кашмары. У апавяданнях шмат гумару і рамантыкі, сямейных і дэтэктыўных гісторый, у кожнай з якіх свой аўтар. Але відавочна, што ўсіх аўтараў аб'ядноўвае любоў да роднага горада, яго гісторыі і традыцый.

Кніга выпушчаная мінскім выдавецтвам “Папуры". Аўтары – сябры таварыства беларускіх фантастаў “Шуфлядка пісьменніка”. У 2024 годзе выдавалася на рускай мове.

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (13)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)