Галоўная » (Не)забытая вайна

(Не)забытая вайна

Першая сусветная вайна ў дакументах, публіцыстыцы, успамінах і даследаваннях сучаснікаў (1914–1941)

Гэтая кніга – чарговая манаграфія доктара гістарычных навук, прафесара Ірыны Рамуальдаўны Чыкалавай аб Першай сусветнай вайне. Як адзначае аўтар, да 1941 года аб гэтай вайне выйшла незлічоная колькасць работ розных відаў і жанраў, напісаных «па гарачых слядах» відавочцамі, але ў другой палове ХХ ст. яна адышла ў небыццё і выпала з нацыянальна-культурнага дыскурсу.

У кнізе паказваецца разнастайнасць рэпрэзентацый Першай сусветнай вайны, ажыццёўленых у перыяд з 1914 па 1941 гады. Яе панарама прадстаўлена скрозь прызму ацэнак перажытага і ўспрымання сучаснікамі – журналістамі, навукоўцамі, выбітнымі палітыкамі, радавымі салдатамі, афіцэрамі і камандуючымі франтамі. Праз іх дзённікавыя і мемуарныя запісы «высвечваюцца» самыя розныя карціны той вайны: аснашчэнне зброяй, боепрыпасамі, рыштункам; салдацкі побыт і харчаванне; незадаволенасць камандаваннем і антываенныя настроі; антыўрадавая прапаганда ў арміі і антыўрадавыя палітычныя выступы; адмова ад удзелу ў вайне і дэзерцірства; закуліссе міжнародных узаемаадносін і падрабязнасці прыняцця ключавых рашэнняў; сітуацыя, якая склалася ў Расіі напярэдадні вайны; і інш.

Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй.

 

Чикалова, И.Р. (Не)забытая война: Первая мировая война в документах, публицистике, воспоминаниях и исследованиях современников (1914–1941) / И.Р. Чикалова. — Мінск : Беларуская навука, 2022. – 425, [1] с. : ил. — 200 экз. — ISBN 978-985-08-2811-8.

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (17)Гісторыя (19)Для дзяцей (10)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (3)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (2)Этнаграфія (2)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (5)Археалогія (1)Вялікая Айчынная вайна (2)Гумар (5)Бібліяграфія (1)