Незвычайныя прыгоды хлопчыка Бульбінкі
Недзе на Палессі жылі-былі дзед і баба. Хата іх стаяла ў лесе. Дзед быў лесніком, а баба гаспадарыла дома.
Аднойчы, калі яны гатавалі ежу, з імі раптам пачала размаўляць бульбінка ‒ гэта быў маленькі зачараваны хлопчык. Баба з дзедам пакінулі яго ў сябе. Тады і пачаліся незвычайныя прыгоды хлопчыка і яго сяброў.
Гэта прыгодніцкая аповесць прыдзецца да спадобы маленькім аматарам кнігі.
Прокша, Л. Я. Незвычайныя прыгоды хлопчыка Бульбінкі : аповесць-казка : [для малодшага школьнага ўзросту] / Леанід Прокша ; [мастак Святлана Стахоўская]. — Мінск : Звязда, 2023. — 77, [1] с. : каляр. іл. ; 24 см. — 6+. — 2000 экз. — ISBN 978-985-575-440-5. — [23-1603].