Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць
Млыны і млынарні адыгравалі вялізарную ролю ў жыцці беларускага грамадства, што пацвяржаецца назвамі вёсак, хутароў, засценкаў, мястэчак на карце Беларусі.
У кнізе “Млынарства ў Беларусі” адлюстравана гісторыя айчыннай мукамольнай справы. Аўтар зрабіў фантастычную справу, зафіксаваўшы ў выглядзе фатаграфій багацце разнастайнай архітэктуры вадзяных млыноў, якія гарманічна існавалі як частка навакольнага краявіда на пачатак XXI ст. Прафесійна і грунтоўна паказаны ўсе архітэктурныя, этнаграфічныя, сацыяльна-эканамічныя, прыродаахоўныя і нават турыстычныя магчымасці, якія і сёння маюць не толькі ацалелыя, але нават і самыя разбураныя рэшткі млыноў, якія існавалі на Беларусі спрадвеку.
У выданні таксама прыведзены творы мастакоў Беларусі, выкарыстаны звесткі пра млыны з архіваў Мінска і Вільнюса, матэрыялы апытанняў нашчадкаў іх гаспадароў.
Кніга дасць магчымасць глыбей пазнаёміцца з гісторыяй млыноў на Беларусі, атрымаць дадатковую інфармацыю студэнтам, краязнаўцам, гісторыкам і простым аматарам беларускай гісторыі і архітэктуры.
Жылка, Ф. Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць / Францішак Жылка ; [прадмова: Уладзімір Арлоў]. — Маладзечна : Друкарня "Перамога", 2023. — 295 с. : іл., фат. ; 30 см. — Бібліяграфія: с. 292–294 (54 назв.). — 500 экз. — У пераплёце. — ISBN 978-985-7247-22-6 (памылк.). — [23-3344].