Новыя прыгоды лісачкі Красуні
Галоўная гераіня кнігі ‒ вясёлая і цікаўная лісачка Красуня.
Раней яна жыла ў мегаполісе, а потым малечы пашанцавала вырвацца з тлуму вялікага горада і пасяліцца ў Дзівосным лесе, дзе яе выхавацелем стаў вялікі, моцны і добры мядзведзь Буры. Красуня знайшла сярод лясной дзятвы шмат сяброў, якім з гэтай мілай фантазёркай сумаваць ніколі не даводзіцца! Пра вясёлыя прыгоды, цікавыя забавы, неверагодныя здарэнні і дэтэктыўныя гісторыі і раскажа гэта кніга.
Хадасевіч-Лісавая, К. С. Новыя прыгоды лісачкі Красуні : казачная аповесць : [для малодшага школьнага ўзросту] / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак Дзіяна Бецун]. — Мінск : Звязда, 2023. — 179, [3] с. : каляр. іл. ; 25 см. — (Казкі кніжнай феі). — 2000 экз. — ISBN 978-985-575-432-0 (у пер.). — [23-687].