Галоўная » Нязваныя госці

Нязваныя госці

У новай кнізе Алеся Якімовіча сабраны творы розных жанраў і рознай тэматыкі. На вокладку ж вынесена назва прыгодніцка-гістарычнай аповесці «Нязваныя госці», якая і складае першую частку выдання. Падзеі ў творы адбываюцца ў далёкім 1461 годзе.

На беларускія землі на поўдні робяць набегі крымскія татары. Да іх у палон трапляюць хлапчукі Базыль і Раман, дзяўчынка Марыся. На абарону дзяцей паднімаюцца ўсе дарослыя мужчыны з навакольных вёсак… У другой частцы зборніка, названай «Як узніклі фразеалагізмы», змешчаны ўстойлівыя выразы і цікавыя гіпотэзы аб іх паходжанні. Можна меркаваць, што гэтую частку кнігі найперш ацэняць чытачы, якія імкнуцца паляпшаць сваё маўленне, узбагачаць яго трапнымі выразамі, пашыраць свае веды і веды сваіх дзяцей аб роднай мове. Трэцюю частку зборніка складаюць аўтарскія вершы і вершаваныя скорагаворкі на ўсе літары беларускага алфавіта.

Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.

 

Якімовіч, А. М. Нязваныя госці : прыгодніцка-гістарычная аповесць, мастацкія гіпотэзы, вершы, прыпеўкі для настрою / А. М. Якімовіч. — Мінск : Беларусь, 2022. — 197, [2] с. — 900 экз. — ISBN 978-985-01-1512-6.

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)