Память сердца: старинные псалмы и духовные стихи
У кнігу ўвайшлі рукапісныя народныя псалмы і духоўныя вершы, напісаныя ў ХІХ–ХХ стагоддзі, а таксама вершы манахаў ды праваслаўных вернікаў нашага часу.
Ідэя складання кнігі духоўных псалмаў выспявала даўно, але ўвасобілася ў жыццё, калі кіраўнік Духоўна-асветніцкага цэнтра ў г. Чэрыкаве Магілёўскай вобласці Марына Міхайлаўна Кальчыба перадала старадаўнюю кнігу псалмоў, якая належыла яе бабулі Матроне Цімафееўне Рогавай (1900–1992 гг.). Кніга называлася «Благоговейные чувства души, стремящейся к Богу, или Духовные псальмы, собранные в назидание христиан от разных старцев, затворников и пустынножителей иеромонахом Киево-Печерской лавры Владимиром Мусатовым» і была выдадзена ў 1908 годзе.
Акрамя гэтай кнігі Марына Міхайлаўна перадала некалькі рукапісных сшыткаў сваёй бабулі. Такія сшытачкі з праваслаўнымі вершамі пісалі многія праваслаўныя вернікі ў атэістычныя савецкія часы, і часам гэтыя сшыткі былі адзінай духоўнай нітачкай, якая злучае чалавека з Богам.
Кніга можа быць цікавая не толькі аматарам праваслаўнай паэтыкі, але і ўсім, хто цікавіцца і шануе славянскія культурныя традыцыі.
Память сердца : старинные псалмы и духовные стихи. — Могилев : АмелияПринт, 2022. — 348 с. : ил., нотные ил. ; 30 см. — 130 экз. — ISBN 978-985-7300-14-3 (в пер.). — [23-457].