Памятники Всемирного наследия UNESCO в Беларуси
Кніга прысвечана апісанню аб’ектаў, прызнаных гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі Беларусі і ўключаных у Спісы UNESCO помнікаў сусветнай прыроднай і культурнай спадчыны і нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Калі ж казаць больш канкрэтна, то ў гэтай кнізе апавядаецца пра гісторыю Белавежскай пушчы і яе ўнікальнасцях – флоры, фауне і... камені яцвягаў; пра асаблівасці будаўніцтва, выкарыстання і змяненняў воблікаў замкаў у Міры і Нясвіжы; пра геадэзічную Дугу Струвэ і яе стваральніка; пра абрады «Калядныя цары» ў вёсцы Семежава Капыльскага раёна Мінскай вобласці, «Юр’еўскі карагод» у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці і «Будслаўскі фэст» у вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці; пра зараджэнне, развіццё і сучасную культуру ляснога бортніцтва Беларусі.
Кніга багата ілюстравана. Для шырокага кола чытачоў.
Памятники Всемирного наследия UNESCO в Беларуси / [составитель Т. Г. Мартыненко ; фото А. В. Клещука]. — Мінск : Беларусь, 2022. — 78, [1] с. — 1200 экз. — ISBN 978-985-01-1511-9.