Перестройка и после: надежды, прогнозы, реальность
Аб карэнных зменах, якія адбываліся ва ўсіх абласцях жыццядзейнасці ў 1985–1991 гадах і якія атрымалі назву «перабудова», напісана вялікая колькасць мемуараў удзельнікаў падзей таго перыяду.
Аднак у мемуарнай літаратуры аўтар міжволі факусіруе падзеі вакол сябе і засяроджваецца пры апісанні на прыватным баку гістарычнага працэсу. У гэтым плане кніга доктара філасофскіх навук Івана Іванавіча Антановіча можа разглядацца як пэўная альтэрнатыўная крыніца інфармацыі пра падзеі перабудовы і постперабудовы, так як уяўляе сабой збор прац, напісанне і апублікаванне якіх ажыццяўлялася сінхронна тым зменам, што адбываліся спачатку ў эканамічнай і палітычнай структуры СССР, а потым Рэспублікі Беларусь.
Матэрыялы ў кнізе размеркаваны па двух раздзелах і пададзены ў храналагічнай паслядоўнасці з указаннем крыніц, у якіх яны публікаваліся. У першым раздзеле сабраны публікацыі, аб’яднаныя тэмай ідэйнай барацьбы падчас перабудовы. Артыкулы другога раздзела адлюстроўваюць рэфлексію аўтара адносна падзей, выклікаў і праблем, якія ўзніклі пасля перабудовы ў Рэспубліцы Беларусь.
Кніга прызначана палітолагам, сацыёлагам, гісторыкам, работнікам органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама чытачам, якія цікавяцца пытаннямі палітычнай гісторыі і сацыялогіі.
Антонович, И. И. Перестройка и после: надежды, прогнозы, реальность / И. И. Антонович. — Минск : Книжный дом, 2022. — 350, [1] с. — 500 экз. — ISBN 978‑985‑17‑2447‑1.