Праздничные традиции евреев Беларуси во второй половине ХХ – начале ХХI века
У выданні разглядаюцца асаблівасці яўрэйскай святочнай культуры, якая зарадзілася яшчэ да нашай эры і фарміравалася на працягу больш чым трох тысячагоддзяў на землях многіх дзяржаў, дзе жылі яўрэі. Беларускія землі сталі месцам бытавання літоўскага і шэрагу хасідскіх плыняў юдаізму, што адбілася на з'яўленні самабытных элементаў іх святочнай культуры.
Аўтар кнігі даследуе элементы яўрэйскай традыцыі ў этнакультурным асяроддзі Беларусі ўжо 10 гадоў. У кнізе апублікаваны матэрыялы, сабраныя ім у 10 архівах Рэспублікі Беларусь, падчас палявых даследаванняў у яўрэйскіх абшчынах у Беларусі, а таксама ў Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Кніга складаецца з чатырох частак. У іх разглядаюцца гістарычныя перадумовы фарміравання яўрэйскіх святочных традыцый у Беларусі, асаблівасці рэлігійнай культуры, сямейныя і абшчынныя святы, а таксама дні памяці яўрэяў Беларусі.
Кніга добра ілюстравана і змяшчае шмат цікавай фактаграфічнай інфармацыі. Будзе цікавая гісторыкам, этнолагам, рэлігіязнаўцам і шырокаму колу чытачоў, якія захопленыя гісторыяй і культурай яўрэяў на тэрыторыі Беларусі.
Мешков, Р. В. Праздничные традиции евреев Беларуси во второй половине XX – начале XXI века / Р. В. Мешков. — Минск : Беларуская навука, 2023. — 173, [2] с. : ил., фот. ; 25 см. — (Мир глазами этнолога). — Библиография: с. 170–174. — 12+. — 500 экз. — ISBN 978-985-08-3005-0 (в пер.). — [23-3131].