Галоўная » Пуцявінамі зорак: ураджэнцы Беларусі ў блізкім памежжы

Пуцявінамі зорак: ураджэнцы Беларусі ў блізкім памежжы

cover

У кнізе ў трох раздзелах сабраны нарысы і эсэ пра нашых суайчыннікаў, якія сваёй плённай працай, неардынарнай дзейнасцю пакінулі след у гісторыі суседніх краін. Сярод героеў – Васіль Калаур, якога ў Расіі ведаюць як генерала і археолага, гісторыка і краязнаўцу; ураджэнец Віцебска Іван Векслер – даследчык творчасці Івана Тургенева і Аляксея Талстога; Аляксандр Уклонскі, які нарадзіўся ў Гомелі, але стаў акадэмікам мінералогіі ва Узбекістане; расійскі пісьменнік Лявонцій Ракоўскі з Глыбокага; расійскі даследчык мовы ніўхаў, юкагіраў, кетаў Юрый Крайновіч з Віцебска; літаратуразнавец Барыс Мейлах з Лепеля і многія іншыя. Акрамя гэтага, на старонках кнігі Алесь Карлюкевіч задаецца пытаннем важнасці ўшанавання гістарычнай памяці, звяртаецца да тэмы мемарыялізацыяі тых ці іншых мясцін, расказвае, як пашанотна да таго ці іншага роднага куточка ставяцца беларускія пісьменнікі і краязнаўцы. 

Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў, можа стаць карыснай крыніцай інфармацыі на ўроках гісторыі ў агульнаадукацыйнай школе. 

 

Карлюкевіч, А.М. Пуцявінамі зорак : ураджэнцы Беларусі ў блізкім памежжы : [нарысы і эсэ] / А.М. Карлюкевіч — Мінск : Звязда, 2022. – 318, [1] с. : іл. — 1200 экз. — ISBN 978-985-575-332-3.

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (15)Гісторыя (19)Для дзяцей (10)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (3)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (2)Этнаграфія (2)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (5)Археалогія (1)Вялікая Айчынная вайна (2)Гумар (3)Бібліяграфія (1)