Рыцары Белай Русі
Галоўныя героі новай кнігі Івана Васільевіча Саверчанкі – выбітныя асобы беларускай гісторыі, сярод якіх першы полацкі князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда, магутны валадар Усяслаў Чарадзей, вялікія князі Міндоўг, Войшалк і Трайдзень. У аповесцях «Скарб крывічоў», «Залаты амулет», «Трон», «Лучнік», што складаюць кнігу, узноўлены знакавыя бітвы нашых продкаў з крыжакамі і мангола-татарамі, асветлены найважнейшыя сацыяльныя і грамадска-палітычныя падзеі Х–ХІІІ стагоддзяў, а таксама абставіны ўзнікнення першых дзяржаўных утварэнняў на беларускіх землях. Па-мастацку апісваючы супрацьстаянне агрэсарам і подзвігі, здзейсненыя героямі, аўтар захоўвае строгую адпаведнасць гістарычным фактам.
Змест кнігі захапляе з першых старонак, дапытлівыя чытачы змогуць не толькі знайсці для сябе шмат карыснай і, магчыма, малавядомай для іх інфармацыі, але і атрымаць цудоўную магчымасць для самавыхавання такіх высокіх пачуццяў, як гонар за нашу нацыянальную гісторыю, павага да людзей, што пакінулі ў ёй свой след.
Саверчанка, І. В. Рыцары Белай Русі : [творы аб знакамітых асобах нацыянальнай гісторыі] / І. В. Саверчанка. — Мінск : Беларусь, 2022. — 166, [1] с. — 800 экз. — ISBN 978-985-01-1519-5.
Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (28)Для дзяцей (13)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (33)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (6)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Генацыд беларускага народу (1)Кыргызстан (1)