Рыжскі мір 1921 года і Беларусь
У выданні змешчаны матэрыялы трох навуковых форумаў, праведзеных у 2021 годзе ў Мінску з нагоды 100-годдзя падпісання Рыжскага мірнага дагавора, якім былі вызначаны межы паміж РСФСР, УССР, БССР і Польскай Рэспублікай.
У артыкулах, размеркаваных у кнізе па шасці раздзелах, навукоўцамі зроблены агляд разнастайных дакументальных крыніц 1918–1922 гг., у якіх адлюстраваны падзеі напярэдадні заключэння Рыжскага міру; адсочаны яго ацэнкі, што даваліся ў гістарыяграфіі на працягу ХХ–ХХІ стст.; прааналізаваны чыннікі, вынікі і наступствы польска-савецкай вайны 1919–1921 гг. і Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. для Беларусі.
Выданне разлічана на гісторыкаў-даследчыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Рыжскі мір 1921 года і Беларусь: (да 100-годдзя заключэння) : зборнік артыкулаў. — Мінск : Беларуская навука, 2022. — 302, [1] с., [6] л. іл. — 300 экз. — ISBN 978-985-08-2900-9.