Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі
У выданні раскрываюцца асноўныя тэндэнцыі сацыяльна- эканамічнага развіцця Беларусі ў канцы ХVIII – пачатку ХХ стагоддзяў:
аграрная палітыка і эвалюцыйныя працэсы ў галіне сельскай гаспадаркі, развіццё прамысловасці і гарадоў, сацыяльная трансфармацыя беларускага грамадства, фарміраванне камунікацыйнай і інфармацыйнай прасторы, фарміраванне і развіццё фінансава-крэдытнай сістэмы, гандаль, прадпрымальніцтва і ўдзел замежных прадпрымальнікаў і фінансістаў у развіцці прамысловасці і транспарту.
Выданне прызначаецца для чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі (канец XVIII – пачатак XX ст.) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі. — 2-е выд. — Мінск : Беларуская навука, 2023. — 682, [1] с. : іл., схемы ; 25 см. — Бібліяграфія: с. 657–668, бібліяграфічныя спасылкі ў падрадковых заўвагах. — Імянны паказальнік: с. 669–681. — 200 экз. — ISBN 978-985-08-2966-5 (у пер.). — [23-696].