Галоўная » Sister to sister (Сястра — сястры)

Sister to sister (Сястра — сястры)

Напэўна, гэта невялікая даніна традыцыі, кажучы пра бізнэс, устаўляць англійскія словы. А кніга «Sister to sister» — пра нашых зямлячак, якія здолелі пабудаваць удалыя бізнэсы, што перажылі ўжо не адзін эканамічны крызіс.

Хоць гаворка ў ёй не толькі пра беларусак, а і пра расіянак, украінак, казашак. Дакладней, не так. Нам прапануюць апавяданні прадпрымальніц з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана — простую мову жанчын, якія вырашылі і не пабаяліся змяніць сваё жыццё, прайсці праз памылкі і цяжкасці, знайсці аднадумцаў, рэалізавацца ва ўласнай справе. І якія пры гэтым імкнуцца застацца жанчынай: дачкой, жонкай, маці.

Таццяна Акімава ў прадмове напісала: «Мэта кнігі — не бізнэс-кейс. Важна перадаць энергію, мудрасць і філасофію, чаго вельмі не хапае жанчыне, якая рухаецца і імкнецца да нечага, але ў яе няма аднадумцаў. <...> Паверце, для кожнай з нас надзейным плячом можа стаць кволае плячо сястры па духу, па жыцці». Насамрэч, так. Гісторыі натхняюць, як і абяцана на вокладцы кнігі. Але ў іх ёсць і прызнанне памылак, і перасцярога аб складанасцях і ахвярах, на якія, можа здарыцца, прыйдзецца пайсці. А ўсе разам яны каменя на камені не пакідаюць ад тых шматлікіх «але ...», якімі жанчыны часта самі выбудоўваюць агароджы вакол сваёй мары.

 

 

Акимова, Т. Sister to sister : вдохновляющие женские бизнес-истории / Татьяна Акимова, Ирина Саншаса. — Минск : Позитив-центр, 2018. — 353, [2] с. : ил. ; 22 см. — В выпускных данных: 16+. — 1000 экз. — ISBN 978-985-7193-25-7. — [19-655].

 

Паказаны толькі: Навукова-папулярныя кнігі (3)Мастацкая літаратура (19)Гісторыя (27)Для дзяцей (12)Краязнаўства (5)Спорт (2)Бізнэс (1)Жаночае пытанне (2)Мастацтва (7)Біяграфіі (7)Кітай (1)Рэлігія (2)Фальклор (1)Літаратуразнаўства (1)Архітэктура (6)Альбомы (3)Казкі (5)Псіхалогія (1)Беларуская літаратура (4)Этнаграфія (4)Жывапіс (2)Віцебск (1)Полацк (1)Паэзія (2)Прадпрымальніцтва (1)Менеджмент (1)Культура (1)Малдова (1)Проза (1)Публіцыстыка (1)Беларусь (32)Археалогія (2)Вялікая Айчынная вайна (5)Гумар (5)Бібліяграфія (1)Друк (10)Кнігавыданне (10)Народнае мастацтва (8)гісторыя (4)СССР (1)Узброеныя сілы (1)Смаргонскі раён (1)Шчучынскі раён (1)архітэктура (1)Художественная литература (1)Белорусская литература (1)Для детей (1)Гродна (1)Фатаграфія (1)Брэст (1)Брэсцкая крэпасць (1)Мінск (1)Яўрэі ў Беларусі (1)Кыргызстан (1)