Генацыд беларускага народа. Карныя аперацыі
У выданні прадстаўлены новыя і раней невядомыя шырокай грамадскасці матэрыялы аб планаванні і рэалізацыі нацысцкай Германіяй палітыкі генацыду беларускага народа шляхам правядзення масавых карных аперацый. Матэрыялы дазваляюць уявіць сапраўдныя маштабы генацыду, які ажыццявілі нацысцкія злачынцы і іх памагатыя ў дачыненні да жыхароў БССР. Прыведзены доказы зверскіх распраў нацыстаў з мірным насельніцтвам БССР, а таксама ўдзелу ў названых злачынствах калабарацыяністаў.
Пры падрыхтоўцы інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў выкарыстаны атрыманыя следчай групай Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь доказы з крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, у тым ліку дакументы і фатаграфіі з архіўных фондаў Рэспублікі Беларусь.
Выданне будзе цікава шырокаму колу чытачоў: службовых асоб дзяржаўных органаў і арганізацый, навуковых і музейных работнікаў, даследчыкаў, выкладчыкаў і навучэнцаў устаноў вышэйшай і сярэдняй адукацыі, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.
Геноцид белорусского народа. Карательные операции = Genocide of the Belarusian people. Punitive operations : в 2 ч. / Генеральная прокуратура Республики Беларусь ; [под общей редакцией А. И. Шведа]. — Минск : Беларусь, 2024– . — 30 см. — ISBN 978-985-01-1697-0 (в пер.).
Ч. 1. — 2024. — 309, [2] с. : ил., фот. — Переплет и текст параллельно на русском и английском языках. — Библиография: с. 309–310 (28 назв.). — 1500 экз. — ISBN 978-985-01-1722-9. — [24-1362].